Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 красавіка 2021, 14:21

У Буэнас-Айрэсе адмовіліся адмяняць вочныя заняткі ў школах насуперак рашэнню суда

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Буэнас-Айрэса вырашылі не пераводзіць школы горада на дыстанцыйнае навучанне насуперак рашэнню суда і ўказу прэзідэнта. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ўрада горада.

Раней федэральны суд па адміністрацыйных спрэчках адмяніў рашэнне гарадскога суда, які дазволіў школам Буэнас-Айрэса не пераходзіць на дыстанцыйнае навучанне, як патрабаваў указ прэзідэнта Альберта Фернандэса аб узмацненні каранцінных мер.

Рашэнне кіраўніка дзяржавы адмяніць вочныя заняткі ў Буэнас-Айрэсе і яго прыгарадах да 30 красавіка з-за росту выпадкаў заражэння каранавірусам прывяло да канфлікту паміж федэральным урадам і ўладамі горада. Мэр горада Арасіа Ларэта звярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай адмяніць пункт указа прэзідэнта, які датычыцца школ. Інстанцыя пакуль не вынесла свайго рашэння, але прашэнне дазволіць вочныя заняткі задаволіў гарадскі суд, у які звярнулася група бацькоў.

19 красавіка мэр аргенцінскай сталіцы аб'явіў, што школы прадоўжаць вочнае навучанне. Урад краіны падаў апеляцыю на рашэнне гарадскога суда. Федэральны суд абавязаў горад прыпыніць вочнае навучанне да рашэння Вярхоўнага суда.

6 красавіка міністр аховы здароўя Аргенціны Карла Вісоці прызнала, што ў краіне пачалася

другая хваля пандэміі каранавіруса. Усяго з пачатку эпідэміі ў Аргенціне выяўлена 2 743 620 выпадкаў заражэння COVID-19, у тым ліку 29 145 за апошнія суткі. Усяго ў краіне было зафіксавана 59 792 смяротныя зыходы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі