Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 красавіка 2021, 17:20

У будынку Неўскай мануфактуры ў Пецярбургу парушаліся патрабаванні пажарнай бяспекі

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі былі выяўлены ў ходзе праверкі ў будынку Неўскай мануфактуры ў Санкт-Пецярбургу, дзе адбыўся вялікі пажар, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў экстранных службах.

"У будынку былі даволі сур'ёзныя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, сярод якіх адсутнасць або няспраўнасць сістэм проціпажарнай абароны, у тым ліку аўтаматычнага пажаратушэння, пажарнай сігналізацыі і дымавыдалення. Іх выявілі супрацоўнікі Дзяржпажнагляду ў ходзе планавай праверкі. Пазапланавая праверка паказала, што названыя парушэнні не ліквідаваны, у сувязі з гэтым адміністрацыйны матэрыял быў накіраваны ў міравы суд", - сказала крыніца.

У прэс-службе МНС Расіі паведамілі ТАСС, што плошча пажару вырасла з 4 тыс. кв.м да 10 тыс. кв.м.

Пры тушэнні агню загінуў адзін пажарны, яшчэ двое атрымалі апёкі і шпіталізаваны.

Да тушэння прыцягнута авіяцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі