Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2018, 15:14

У Бруселі аб'яўлена жалоба па загінулых пры абрушэнні моста ў Генуі

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жалоба аб'яўлена ў асноўных урадавых інстытутах ЕС у Бруселі ў сувязі з абрушэннем моста ў італьянскай Генуі, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву афіцыйнага прадстаўніка Еўракамісіі Крысціяна Спара.

Згодна з рашэннем кіраўніка Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера, 19 жніўня сцягі перад будынкамі ўстаноў ЕС у Бруселі будуць прыспушчаны ў знак жалобы па ахвярах трагедыі ў Генуі.

Раніцай 14 жніўня абрушыўся аўтамабільны мост Марандзі паблізу італьянскага горада Генуя. У той момант ехалі па мосце больш за 30 легкавых машын і тры грузавікі. На гэты час вядома аб 38 загінулых, больш як 10 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі