ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2022, 17:04

У Бранскай вобласці прадоўжылі высокі ўзровень тэрарыстычнай небяспекі

Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Бранскай вобласці прадоўжылі на 15 сутак дзеянне высокага (жоўтага) узроўню тэрарыстычнай небяспекі, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ўрада рэгіёна.

Такім чынам, высокі ўзровень тэрарыстычнай небяспекі будзе дзейнічаць да 7 чэрвеня.

Адзначаецца, што гэта рашэнне было прынята ў сувязі з існуючай пагрозай учынення тэракта і ў мэтах недапушчэння яго.

Высокі ўзровень тэрарыстычнай небяспекі ў Бранскай вобласці быў уведзены з 11 па 25 красавіка, пасля чаго мясцовыя ўлады прадоўжылі яго па 9 мая, пазней - па 24 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі