
Фота pixabay.com
8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Берліне на плошчы Брайтшайдплац аўтамабіль уехаў у групу людзей, ёсць пацярпелыя, паведамляе нямецкая газета Der Tagesspiegel.
Прадстаўнік берлінскай пажарнай службы заявіў, што ў выніку інцыдэнту, паводле ўдакладненых даных, пацярпелі як мінімум восем чалавек, адзін загінуў. Раней у СМІ з'яўлялася інфармацыя аб 30 пацярпелых.
На месцы інцыдэнту працуюць экстранныя службы.
Вадзіцеля транспартнага сродку затрымалі. Цяпер паліцыя высвятляе, ці быў наезд наўмысным дзеяннем або ж няшчасным выпадкам.
Іншыя падрабязнасці здарэння не прыводзяцца.-0-