
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бельгійскія прафсаюзы праводзяць у краіне агульнанацыянальную забастоўку, патрабуючы ва ўрада спыніць рост цэн у краіне і павысіць пенсіі, паведамляе ТАСС.
Адзначаецца, што забастоўка праходзіць на фоне саміту ЕС, лідары якога напярэдадні прынялі рашэнне значна скараціць закупку нафты з Расійскай Федэрацыі ў рэчышчы ўведзеных супраць Масквы санкцый.
У шэрагу рэгіёнаў Бельгіі сёння закрыты камунальныя і адміністрацыйныя ўстановы. Да забастоўкі далучыліся супрацоўнікі пажарных службаў, педагогі і нават журналісты.
У краіне адбыўся транспартны калапс. Вадзіцелі адмовіліся выходзіць на работу, таму ўвесь грамадскі транспарт спыніўся.
Цяжкая эканамічная сітуацыя сёння назіраецца не толькі ў Бельгіі, але і ў шэрагу іншых еўрапейскіх краін. Паводле даных Еўрастата, у маі гадавая інфляцыя ў еўразоне абнавіла чарговы максімум, дасягнуўшы 8,1 працэнта.-0-