Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 чэрвеня 2019, 12:45

У Бангладэш поезд сышоў з рэек

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць чалавек загінулі і больш за 100 пацярпелі пасля таго, як пасажырскі поезд сышоў з рэек на мосце ў вобласці Маулвібазар ва ўсходняй частцы Бангладэш, паведамляе мясцовая газета The Daily Star.

Як інфармуе выданне, ЧП здарылася ў нядзелю ў 23.50 па мясцовым часе. Адзін з вагонаў поезда кампаніі Upaban Express, што накіроўваўся з Сілхет у Даку, сышоў з рэек на мосце і ўпаў у роў. Два іншыя вагоны ўпалі недалёка ад берагоў канала, яшчэ некалькі вагонаў сышлі з рэек, але не сарваліся з моста.

На месца аварыі прыбылі 13 пажарных машын і 5 машын хуткай дапамогі. Пацярпелых шпіталізавалі, целы загінулых дасталі з канала. Колькасць ахвяр можа ўзрасці.

Прычыны інцыдэнту ўстанаўліваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі