Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 мая 2020, 09:11

У бальніцы Пецярбурга пры пажары загінулі пяць чалавек, падключаных да ШВЛ

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць чалавек сталі ахвярамі пажару, што ўзнік у аддзяленні рэанімацыі ў бальніцы Святога Георгія ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.

"Пры пажары загінулі пяць пацыентаў, падключаных да ШВЛ", - расказала крыніца інфармагенцтва.

Пажар лакалізаваны. Яго плошча склала 10 кв.м, удакладнілі ў прэс-службе МНС Расіі. Тут пацвердзілі, што ёсць загінулыя, але не ўдакладнілі іх колькасць.

Магчымай прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Прычыны высвятляюцца.

З сярэдзіны сакавіка бальніца Святога Георгія адна з першых у Санкт-Пецярбургу поўнасцю перапрафілявана ў інфекцыйны стацыянар. Увесь яе медперсанал займаецца аказаннем экстраннай медыцынскай дапамогі толькі хворым з вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі і пнеўманіямі, прычынай якіх з'яўляецца ў тым ліку новая каранавірусная інфекцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі