Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 студзеня 2019, 16:19

У Балівіі аўтобус з футбольнай камандай упаў у абрыў

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш як 13 чалавек загінулі і больш за 20 пацярпелі ў Балівіі пры падзенні аўтобуса з абрыву. Аб гэтым паведамляе балівійская газета Diario Pagina Siete.

Інцыдэнт адбыўся 20 студзеня. Паведамляецца, што аўтобус, у якім знаходзіліся ігракі адной з аргенцінскіх футбольных каманд, сарваўся з абрыву вышынёй больш як 100 м.

Паліцыя праводзіць расследаванне. Паводле папярэдняй версіі, прычынай здарэння маглі стаць праблемы з тармазной сістэмай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі