Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 ліпеня 2021, 15:39

У Азербайджане з верасня ўводзіцца абавязковая вакцынацыя для большасці насельніцтва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кабінет міністраў Азербайджана ўнёс змяненні ў пастанову "Аб мерах у сувязі з прадаўжэннем асаблівага рэжыму каранціну і зняццем некаторых абмежаванняў", паведамляе Trend.

Згодна з дакументам, не менш за 80 працэнтаў супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, а таксама шэрага прадпрыемстваў з 1 верасня павінны атрымаць першую дозу вакцыны ад каранавіруса, а да 1 кастрычніка - другую дозу, або мець сертыфікат аб наяўнасці імунітэту да COVID-19.

У прыватнасці, пасведчанне аб вакцынацыі або сертыфікат аб наяўнасці імунітэту будуць патрабавацца ў супрацоўнікаў медыцынскіх і фармацэўтычных прадпрыемстваў, навуковых і адукацыйных устаноў, работнікаў ЖКГ, у сферы транспарту, лагістыкі і сувязі, гандлю і грамадскага харчавання, турызму, а таксама ў сацыяльнай сферы.

Усе грамадзяне старэйшыя за 18 гадоў, якія навучаюцца ў вышэйшых або сярэдніх спецыяльных навучальных установах, таксама павінны мець COVID-пашпарт. Такі дакумент дасць ім магчымасць скарыстацца паслугамі ўстаноў грамадскага харчавання, атэляў і гандлёвых цэнтраў.

Як заявіў сёння памочнік прэзідэнта Азербайджана Шахмар Маўсумаў, у краіне прадаўжаюць дзейнічаць правілы каранціну. "Каранцінны рэжым быў аслаблены, але правілы застаюцца ў сіле. Гэта значыць, застаюцца ў сіле патрабаванні аб выкананні сацыяльнай дыстанцыі, правіл гігіены, выкарыстанні масак у закрытых памяшканнях", - сказаў Шахмар Маўсумаў.

Паводле яго слоў, вакцынацыя - адзіны спосаб барацьбы з каранавірусам. "Іншага шляху няма. Вакцына - прыярытэтнае пытанне ва ўсіх краінах. Гэта пытанне застаецца прыярытэтным і ў Азербайджане. Прайшоўшы вакцынацыю, мы павінны ўнесці свой уклад у справу хутчэйшага выратавання ад гэтай бяды", - сказаў Шахмар Маўсумаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі