ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лютага 2020, 13:36

У азёрах Арктыкі выявілі невядомыя віды рыб, якія з'явіліся 200 тыс. гадоў таму

Фота ТАСС
Фота ТАСС

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія вучоныя, якія праводзілі экспедыцыю па даследаванні цяжкадаступных азёр Арктыкі, выявілі некалькі дзясяткаў відаў раней невядомых навуцы рыб, што з'явіліся каля 200 тыс. гадоў таму, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў старшага навуковага супрацоўніка Краноцкага дзяржаўнага запаведніка і ўдзельніка экспедыцыі Рыгора Маркевіча, упершыню былі даследаваны дзясяткі азёр. Плошча тэрыторыі вывучэння склала каля 40 тыс. кв.км і ахапіла Чукотку, Каракію і паўночную частку Камчаткі. Працягласць маршруту склала амаль 8 тыс. км, у экспедыцыі прымянялася авіяцыя. Адзначаецца, што менавіта складаныя транспартныя ўмовы сталі прычынай таго, што раней гэтыя вадаёмы не даследаваліся.

"Першай знаходкай быў рэліктавы сіг, раней невядомы навуцы. Рыба сустракалася ў вадаёмах, якія сцякаюць у Арктыку. Думаем, што гэты від пасяліўся да пачатку апошняга ледніковага перыяду, і ў момант яго надыходу вадаём не перамерз цалкам, таму від заставаўся там каля 200 тыс. гадоў у такой прыстасаванай да азёрнага жыцця форме", - паведаміў Рыгор Маркевіч.

Даследчык адзначыў, што вынікі работы маюць вялікае значэнне для разумення паходжання розных відаў рыб. Цяпер вучоныя аналізуюць генетычныя ўзоры невядомых відаў. Атрыманыя даныя дапамогуць зразумець механізмы эвалюцыі жывых арганізмаў у арктычных умовах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі