Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Аўстрыі ўвядуць забарону на ананімнасць у інтэрнэце

У свеце 15.04.2019 | 19:41
Фота Рixabay
Фота Рixabay

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Аўстрыі з 2020 года будзе дзейнічаць забарона на ананімнасць у інтэрнэце: карыстальнікаў абавяжуць указваць свае рэальныя імёны, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў міністра па справах ЕС, культуры і СМІ ў ведамстве федэральнага канцлера Герната Блюмеля, закон будзе распаўсюджвацца на ўсе інтэрнэт-платформы, на якіх зарэгістраваны не менш за 100 тыс. чалавек або якія маюць штогадовы абарот не меншы за 500 тыс. еўра, а таксама на рэсурсы, што атрымліваюць з бюджэту датацыі на развіццё СМІ ў памеры большым за 50 тыс. еўра. Забарона на ананімнасць закране буйныя аўстрыйскія газеты, а таксама Facebook і Twitter.

Чакаецца, што закон, які абавязвае карыстальнікаў прадастаўляць сапраўдныя імёны, дасць магчымасць праваахоўнікам прыцягнуць да адказнасці зламыснікаў, якія выкарыстоўваюць анлайн-платформы і сацсеткі для ўчынення проціпраўных дзеянняў.

Прадугледжваецца, што рэгістрацыя імён карыстальнікаў будзе праводзіцца па нумары мабільнага тэлефона, які ў Аўстрыі прывязаны да асабістых даных абанентаў. Аператараў платформ абавяжуць захоўваць даныя карыстальнікаў і прадастаўляць іх па запыце праваахоўных органаў. Пры гэтым за парушэнне закона аператарам пагражае штраф да 500 тыс. еўра.

Чакаецца, што законапраект будзе прыняты восенню 2019 года. Саюз аўстрыйскага друку падтрымаў ўводзімыя ўрадам меры, аднак іх раскрытыкавалі аўстрыйскія інтэрнэт-правайдары, якія лічаць, што ў новым законе ёсць патэнцыяльнае абмежаванне свабоды ў сетцы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.