4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Астане ўзмацнілі меры бяспекі ў сувязі з
правядзеннем асноўнага дня саміту Шанхайскай арганізацыі
супрацоўніцтва, паведамляе РІА Навіны.
Так, на вуліцах сталіцы Казахстана стаяць бронеаўтамабілі, а ў цэнтры горада дзяжураць паліцэйскія. Частка дарог перакрыта з-за руху картэжаў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раніцай 3 ліпеня прыляцеў у Астану для ўдзелу ў саміце ШАС. Мерапрыемства пройдзе пад лозунгам "Умацаванне шматбаковага дыялогу - імкненне да ўстойлівага міру і развіцця".
Плануецца, што ўдзельнікі саміту падпішуць пакет з 24 сумесных дакументаў, а таксама прымуць падагульняючую дэкларацыю і заяву, якая пацвярджае прыхільнасць удзельнікаў аб'яднання да прынцыпаў добрасуседства і адзінства.-0-