Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 студзеня 2022, 10:23

У Алматы за ўдзел у беспарадках затрыманы больш за 1,6 тыс. чалавек

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўныя органы Казахстана затрымалі ў Алматы звыш 1,6 тыс. удзельнікаў беспарадкаў, паведамляе Казінфарм.

"Затрыманы 1678 удзельнікаў тэрарыстычных, грабежных і іншых злачынстваў. Канфіскавана 36 адзінак агнястрэльнай зброі і 1476 боепрыпасаў", - гаворыцца ў паведамленні камендатуры Алматы.

Адзначаецца, што праваахоўныя органы на пяці блокпастах, устаноўленых па перыметры Алматы, затрымалі 38 чалавек. Улады горада заклікалі жыхароў не парушаць каменданцкую гадзіну і строга прытрымлівацца патрабаванняў закона.

2 студзеня ў шэрагу населеных пунктаў Казахстана пачаліся акцыі пратэсту. Ужо праз некалькі дзён яны перараслі ў масавыя беспарадкі і нападзенні на органы ўлады ў многіх гарадах краіны. Пацярпелі тысячы людзей, ёсць загінулыя. Прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў звярнуўся па дапамогу да АДКБ. Паводле даных улад, канстытуцыйны парадак у рэспубліцы адноўлены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі