ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 лістапада 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 кастрычніка 2021, 13:57

У Афганістане каля мячэці адбыўся ўзрыў

Фота з архіва AP
Фота з архіва AP

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магутны ўзрыў прагрымеў сёння каля шыіцкай мячэці ў афганскім горадзе Кандагар, паведамляе ТАСС.

На гэты момант вядома аб 7 загінулых і 13 параненых. Як інфармуе мясцовы тэлеканал Tolo News, узрыў адбыўся ў час пятнічнай малітвы. Самападрыў ажыццявіў тэрарыст-смяротнік пры вялікай колькасці прыхаджан.

Тыдзень таму, 8 кастрычніка, такі тэракт здарыўся ў шыіцкай мячэці ў правінцыі Кундуз на поўначы Афганістана. Тады ў выніку ўзрыву загінулі не менш за 150 чалавек, амаль 200 атрымалі раненні. Адказнасць за здарэнне на сябе ўзялі баевікі групоўкі "Ісламская дзяржава ў Харасане", якая з'яўляецца адгалінаваннем экстрэмісцкай арганізацыі "Ісламская дзяржава".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі