Фота Kathmandu Press
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самалёт непальскай авіякампаніі Saurya Airlines пацярпеў крушэнне ў час узлёту ў міжнародным аэрапорце імя Трыбхувана ў Катманду (Непал), 18 чалавек загінулі, паведамляе газета Kathmandu Post.
Паводле інфармацыі выдання, ратавальнікі знайшлі 18 цел на месцы крушэння самалёта. Капітан паветранага судна выжыў, ён дастаўлены ў бальніцу.
Трагедыя адбылася каля 11.00 па мясцовым часе. На борце знаходзіліся 19 чалавек, уключаючы экіпаж. Самалёт накіроўваўся ў Покхару.
На месцы здарэння працуюць паліцыя і пажарныя.
Авіякампанія Saurya Airlines базіруецца ў Катманду, Непал. Яна ажыццяўляе палёты па пяці напрамках у трох правінцыях Непала. Saurya Airlines кіруе паркам самалётаў Bombardier CRJ 200.-0-