Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лістапада 2021, 12:22

У аэрапорт Сіднея прыбыў першы за 590 дзён міжнародны рэйс

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўстралія сёння пачала праграму аднаўлення авіязносін. У аэрапорт Сіднея прыляцеў першы за 590 дзён рэгулярны міжнародны пасажырскі рэйс. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу авіякампаніі Qantas.

"Рэйс QF12 з Лос-Анджэлеса прызямліўся ў Сіднеі ў 06.00 па мясцовым часе. Пасажыры, якія прыбылі гэтым рэйсам, сталі першымі больш як за 1,5 года, каму не трэба адпраўляцца ў каранцін або выконваць якія-небудзь іншыя санітарныя абмежаванні", - паведамілі ў прэс-службе, адзначыўшы, што ўсе пасажыры, якія прыляцелі рэйсам, былі поўнасцю вакцынаваны.

У Qantas дадалі, што рэйс з ЗША, вылет назад якога запланаваны на 18.30, стаў першым міжнародным рэйсам авіякампаніі з 24 сакавіка 2020 года, калі граніцы Аўстраліі былі закрыты па распараджэнні ўрада.

Генеральны дырэктар Qantas Group Алан Джойс адзначыў, што авіяперавозкі аднавіліся раней запланаванага дзякуючы актыўнаму ўдзелу аўстралійцаў у нацыянальнай праграме вакцынацыі. "Федэральны ўрад і ўлады штатаў Новы Паўднёвы Уэльс і Вікторыя адкрылі граніцы Аўстраліі і адмянілі каранцінныя патрабаванні для поўнасцю вакцынаваных падарожнікаў, і мы рады вітаць усіх, хто падняўся на борт", - сказаў Алан Джойс.

Па рашэнні ўрада граніцы Аўстраліі былі закрыты 24 сакавіка 2020 года, іншаземцам уезд у краіну быў поўнасцю забаронены. Грамадзяне Аўстраліі маглі вярнуцца дадому, але колькасць рэпатрыянтаў была абмежавана да 3,5 тыс. у тыдзень, і ўсе яны павінны былі пасля прылёту правесці двухтыднёвы каранцін у адным з дзяржаўных ізалятараў. З 1 лістапада краіна адкрыла граніцы для поўнасцю вакцынаваных аўстралійцаў і іх бліжэйшых сваякоў. Грамадзянам замежных дзяржаў уезд на тэрыторыю Аўстраліі па-ранейшаму забаронены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі