Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 студзеня 2022, 09:38

У аэрапорт Алматы прыбыў першы міжнародны рэйс

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аэрапорт Алматы прыбыў першы міжнародны рэйс, пасадку зрабіў самалёт з Антальі, паведамляе ТАСС са спасылкай на камітэт грамадзянскай авіяцыі.

Паводле інфармацыі Telegram-канала "Sputnik Казахстан", аэрапорт Нур-Султана поўнасцю аднавіў міжнародныя авіязносіны, за выключэннем рэйсаў Lufthansa.

13 студзеня ў сталіцы Казахстана запланавана 32 міжнародныя авіярэйсы у/з гарадоў Масква, Будапешт, Дубай, Стамбул, Мінск, Варшава, Баку, Кіеў, Ташкент, Екацярынбург, Новасібірск, Пхукет і Каломба. Адзін рэйс адменены. Усяго ў Казахстане будуць выкананы 63 міжнародныя рэйсы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі