Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 кастрычніка 2019, 12:06

У Абу-Дабі знойдзена самая старажытная ў свеце жамчужына

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самая старажытная ў свеце натуральная жамчужына знойдзена на востраве недалёка ад сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Абу-Дабі, паведамляе ВВС.

Жамчужына, узрост якой ацэньваецца не менш як 8 тыс. гадоў, была знойдзена ў час раскопак на востраве Марава, дзе таксама знайшлі рэшткі збудаванняў эпохі неаліту. Паводле слоў спецыялістаў, адкрыццё сведчыць аб тым, што ўжо ў той час жэмчуг быў прадметам гандлю або абмену.

"Гэта адкрыццё выразна сведчыць аб тым, што сучасныя эканоміка і культура маюць глыбокія гістарычныя карані", - заявіў кіраўнік дэпартамента культуры і турызму Абу-Дабі Мухамед Халіфа аль-Мубарак.

Археолагі метадам радыевугляроднага аналізу вызначылі, што жамчужына адносіцца да перыяду паміж 5800 і 5600 гг. да н.э. Хутчэй за ўсё, жэмчуг у той перыяд выкарыстоўвалі ў якасці ўпрыгажэння або для гандлю з Месапатаміяй, дзе куплялі кераміку і іншыя тавары.

У час раскопак рэштак старажытных збудаванняў на востраве Марава былі знойдзены фрагменты керамікі, пацеркі з ракавінак і каменю, а таксама наканечнікі стрэл.

Цяпер "Жамчужына Абу-Дабі", як ужо назвалі знаходку, стане часткай экспазіцыі ў музеі Луўр Абу-Дабі пад назвай "10 000 гадоў раскошы", якая адкрыецца 30 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі