ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лістапада 2020, 11:11

У 2020 годзе краіны прынялі рэкордна нізкую колькасць бежанцаў

Фота УВКБ
Фота УВКБ

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2020 годзе будзе пабіты рэкорд у сферы перасялення бежанцаў: са студзеня па верасень новы дом па афіцыйных праграмах набылі толькі 15 425 мігрантаў. Для параўнання: у мінулым годзе за такі ж перыяд удалося перасяліць 50 086 бежанцаў, паведамляе Цэнтр навін ААН.

За нізкімі паказчыкамі стаяць пандэмія, каранцін і іншыя абмежавальныя меры.

"Цяперашні ўзровень перасяленняў - самы нізкі за апошнія два дзесяцігоддзі, - заявіла памочніца Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Джыліян Трыгс. - Гэта ўдар па абароне бежанцаў, па нашай здольнасці ратаваць жыцці і засцерагаць самых слабаабароненых людзей".

Ва Упраўленні Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) заклікаюць краіны перасяліць у астатнія тыдні як мага больш мігрантаў і не скарачаць квоты на перасяленцаў у 2021 годзе. Таксама ва ўпраўленні адзначаюць, што некаторыя краіны ўвялі больш гібкія правілы для перасялення бежанцаў і прадаўжалі іх прымаць, нягледзячы на каранцін, пры гэтым выконваючы неабходныя меры засцярогі. Прадстаўнікі УВКБ заклікаюць іншыя дзяржавы ўзяць з іх прыклад.

Паводле даных УВКБ, 280 бежанцаў, якія знаходзіліся ў час каранціну на тэрыторыі Лівіі, а потым былі эвакуіраваны ў транзітныя цэнтры ў Нігеры і Руандзе, цяпер ужо чакаюць адпраўкі ў краіны назначэння. 1 087 бежанцаў змаглі пакінуць Ліван у жніўні і верасні, іх прынялі ў дзевяці заходніх краінах. У гэтым годзе дзякуючы афіцыйным праграмам перасялення таксама ўдалося знайсці новы дом для бежанцаў з Сірыі, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Ірака, М'янмы і Афганістана.

Усяго ў 2020 годзе супрацоўнікі УВКБ апрацавалі і прадставілі на разгляд краін 31 тыс. заявак на перасяленне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі