Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 чэрвеня 2021, 09:00

Турцыя спыняе палёты з шасці краін з-за новых штамаў каранавіруса

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Турцыі вырашылі спыніць авіязносіны з шэрагам дзяржаў з-за распаўсюджвання новых штамаў каранавіруса, паведамляе ТАСС са спасылкай на МУС краіны.

"Авіязносіны з Бангладэш, Бразіліяй, Непалам, Індыяй, Шры-Ланкой і ПАР спынены з 1 ліпеня да асобага распараджэння. Прамыя рэйсы з гэтых краін у Турцыю будуць забаронены, - адзначаецца ў паведамленні. - Пасажыры, прыбыўшыя ў Турцыю, якія былі ў Бангладэш, Бразіліі, Непале, Індыі, Шры-Ланцы і ПАР на працягу апошніх 14 дзён перад прыбыццём, павінны прадаставіць адмоўны ПЛР-тэст, зроблены максімум за 72 гадзіны да ўезду ў рэспубліку. Пасля гэтага яны будуць змешчаны на каранцін на 14 дзён".

Версія каранавіруса, якая атрымала афіцыйную назву "Дэльта", упершыню выяўлена ў Індыі ў кастрычніку мінулага года. Часта яе называюць індыйскім штамам. Раней Усеіндыйскі інстытут медыцынскіх даследаванняў паведаміў, што гэты варыянт віруса здольны інфіцыраваць людзей нават пасля таго, як тыя прышчапіліся вакцынамі Covaxin і Covishield, што прымяняюцца ў Індыі. Варыянт гэтага штаму - "Дэльта плюс" - лічыцца яшчэ больш заразным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі