Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 красавіка 2022, 09:55

Турцыя пачала ваенную аперацыю на поўначы Ірака

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны Турцыі пачало новую ваенную аперацыю супраць баевікоў Рабочай партыі Курдыстана (РПК), яна праходзіць у паўночнай частцы Ірака, паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на турэцкае агенцтва Anadolu.

Паводле яго даных, у аперацыі задзейнічаны сілы спецназа і ВПС. "Аперацыя паспяхова прадаўжаецца, як і планавалася. Мэты, якія былі пастаўлены на першым этапе, дасягнуты. Мы поўныя рашучасці выратаваць нашу высакародную нацыю ад тэрарыстычнай бяды, якая не давала спакою нашай краіне на працягу 40 гадоў. Наша барацьба будзе прадаўжацца, пакуль не будзе нейтралізаваны апошні тэрарыст", - падкрэсліў міністр абароны Турцыі Хулусі Акар. Ён расказаў, што самалёты паспяхова нанеслі ўдары па ўкрыццях, бункерах, тунэлях, пячорах і складах РПК.

Узброены канфлікт з забароненай у Турцыі Рабочай партыяй Курдыстана (РПК) пачаўся ў 1984 годзе і аднавіўся ў 2015 годзе. На поўначы Ірака знаходзяцца базы РПК, супраць якіх УС Турцыі праводзяць паветраныя і наземныя аперацыі. Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган заяўляў раней аб знішчэнні 6 тыс. членаў РПК унутры краіны і 6,9 тыс. за яе межамі з ліпеня 2015 года, страты турэцкіх сілавікоў склалі больш як 1,2 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі