Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 ліпеня 2021, 17:27

Турцыя не выключае закрыцця граніц з-за распаўсюджвання штама дэльта

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Турцыі не выключаюць закрыцця краіны для замежных грамадзян у выпадку імклівага распаўсюджвання дэльта-штама каранавіруса, заявіў міністр культуры і турызму Мехмет Нуры Эрсой, паведамляюць РІА Навіны.

Міністэрства аховы здароўя Турцыі 18 ліпеня паведаміла аб максімальным з канца мая сутачным прыросце заражаных каранавірусам - 7680 выпадкаў. Пры гэтым у тры разы павялічылася колькасць інфіцыраваных штамам дэльта - 750 пацыентаў.

"Прыярытэт - максімальная вакцынацыя. Калі яна паскорыцца, то Турцыя поўнасцю вернецца да нармальнага жыцця. І чым даўжэй яна зацягнецца, тым больш зойме часу нармалізацыя", - заявіў Мехмет Нуры Эрсой.

"Мы разлічваем прыняць у гэтым годзе 25 млн турыстаў, атрымаўшы даход $20 млрд. Але мая асабістая мэта - гэта 30 млн турыстаў і $23 млрд даходу", - падзяліўся міністр.

У студзені ў рэспубліцы пачалася вакцынацыя ад каранавіруса вакцынай CoronaVac кітайскай кампаніі Sinovac Biotech, з сакавіка ў краіне таксама прымяняецца вакцына Pfizer/BioNTech. У канцы красавіка Турцыя дазволіла экстраннае прымяненне "Спадарожніка V". Паводле афіцыйных даных, першую дозу атрымалі амаль 39 млн грамадзян, дзве - больш за 20 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі