Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 сакавіка 2022, 16:01

Турэцкія прамыслоўцы выступілі за пераход на рублёвыя разлікі з Расіяй

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамысловая палата Стамбула выступае за хутчэйшую актывізацыю імпартна-экспартных здзелак з Расіяй у рублях, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік палаты Эрдал Бахчыван адзначыў, што яго структура стварыла каардынацыйны цэнтр у сувязі з сітуацыяй вакол Украіны і прапрацоўвае варыянты для рэалізацыі гандлёвых і інвестыцыйных здзелак у бягучых умовах. "Нашы прамыслоўцы стараюцца захоўваць умовы заключаных кантрактаў, каб не страціць існуючых кліентаў у Расіі і Украіне. Яны заяўляюць, што пры неабходнасці могуць праводзіць здзелкі і ў нацыянальных валютах", - паведаміў Эрдал Бахчыван.

Ён адзначыў, што з-за адключэння расійскіх банкаў ад SWIFT і адсутнасці вялікага выбару плацежных інструментаў знешнегандлёвыя здзелкі з аплатай у доларах і еўра сталі абмежаванымі. "Рашэннем можа стаць перавод гандлю паміж Турцыяй і Расіяй у рублі. Хоць у гэтай сітуацыі пры атрыманні платы за тавары ў рублях расійская валюта павінна хутка канверсавацца ў турэцкую ліру ў банках Турцыі. Цяпер гэта немагчыма ажыццяўляць", - адзначыў кіраўнік прамысловай палаты.

У сувязі з гэтымі цяжкасцямі ён падкрэсліў, што ўладам неабходна распрацаваць і ўкараніць сістэму эфектыўнага выкарыстання рубля ў разліках, каб гандаль з Расіяй прадаўжаўся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі