Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 студзеня 2024, 12:18

ЦВК зарэгістравала Уладзіміра Пуціна кандыдатам на выбарах прэзідэнта

Фота ТАСС
Фота ТАСС
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) РФ зарэгістравала ў якасці кандыдата ў прэзідэнты РФ самавылучэнца, дзеючага кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Прынята аднагалосна", - аб“явіла рашэнне камісіі яе кіраўнік Эла Памфілава.

Пуцін стаў чацвёртым зарэгістраваным кандыдатам на выбарах кіраўніка дзяржавы, раней ЦВК зарэгістравала прадстаўнікоў трох парламенцкіх партый - Леаніда Слуцкага (ЛДПР), Уладзіслава Даванкова ("Новыя людзі") і Мікалая Харытонава (КПРФ). Для Пуціна маючыя адбыцца выбары стануць пятымі ў палітычнай кар'еры, да гэтага ён чатыры разы выбіраўся на пасаду кіраўніка дзяржавы (2000, 2004, 2012, 2018 гады), лепшы вынік быў паказаны ў 2018 годзе, тады ён набраў 76,69 працэнта галасоў выбаршчыкаў.

Савет Федэрацыі назначыў выбары прэзідэнта РФ на 17 сакавіка 2024 года. Галасаванне пройдзе на працягу трох дзён: 15, 16 і 17 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі