Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 кастрычніка 2024, 12:12

ЦВК Малдовы: ні адзін з кандыдатаў не набраў больш за 50 працэнтаў галасоў, неабходных для перамогі ў першым туры

Фота Pixabay
Фота Pixabay
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Малдова аб'явіла папярэднія вынікі правядзення рэспубліканскага рэферэндуму і прэзідэнцкіх выбараў пасля апрацоўкі 98,56 працэнта пратаколаў на выбарчых участках. Аб гэтым паведамляе тэлеканал ProTV.

Ні адзін з 11 кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Малдова не набраў хаця б паловы галасоў выбаршчыкаў, таму будзе назначаны другі тур галасавання. Ён адбудзецца 3 лістапада.

У другі тур прайшлі дзеючы прэзідэнт Мая Санду і экс-генпракурор Аляксандр Стаяногла.

Як паведамляе MOLDPRES, пасля апрацоўкі Цэнтрвыбаркамам больш як 1,5 млн галасоў на прэзідэнцкіх выбарах стала вядома, што каля 41,89 працэнта грамадзян прагаласавалі за кандыдата ад партыі "Дзеянне і салідарнасць" Маю Санду, а 26,30 працэнта - за кандыдата ад Партыі сацыялістаў Аляксандра Стаяногла.

Па выніках рэферэндуму былі зафіксаваны наступныя даныя: 50,16 працэнта сказалі "так" уступленню ў Еўрапейскі саюз, а 49,84 працэнта адказалі "не" па гэтым пытанні.

У выбарах прынялі ўдзел 1 559 452 выбаршчыкі, або 51,61 працэнта выбаршчыкаў, вынікае з даных, апублікаваных ЦВК Малдовы пасля закрыцця выбарчых участкаў. Згодна з заканадаўствам краіны, калі ні адзін з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта не набраў мінімум 50 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у выбарах, другі тур галасавання арганізуецца з удзелам першых двух кандыдатаў, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў у першым туры.

Галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове праходзіла 20 кастрычніка. У адзін дзень з прэзідэнцкімі выбарамі адбылося галасаванне на рэферэндуме аб уступленні ў Еўрасаюз. Рэспубліканскі канстытуцыйны рэферэндум быў арганізаваны па ініцыятыве прэзідэнта Рэспублікі Малдова Маі Санду.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі