Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 лістапада 2022, 10:38

ЦВК Казахстана падвяла вынікі выбараў прэзідэнта краіны

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Казахстана Нурлан Абдзіраў агучыў падагульняючыя даныя выбараў прэзідэнта краіны, згодна з якімі перамогу атрымаў дзеючы лідар Касым-Жамарт Такаеў. Аб гэтым інфармуе Казінфарм.

Паводле яго слоў, на выбарах прагаласавалі 8 300 046 чалавек, што складае 69,44 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. Папярэднія вынікі выбараў, аб'яўленыя 21 лістапада, былі пацверджаны афіцыйнымі пратаколамі. За Касым-Жамарта Такаева прагаласавалі 6 456 393 выбаршчыкі, або 81,31 працэнта.

Другое месца ў гонцы за прэзідэнцкае крэсла атрымаў кандыдат ад партыі "Аўыл" кіраўнік асацыяцыі фермераў Казахастана Жыгулі Дайрабаеў, які набраў 271 641 голас або 3,42 працэнта. Графу "супраць усіх" выбралі 460 484 чалавекі, што склала 5,8 працэнта.

"Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала выбранага народам Касым-Жамарта Такаева ў якасці прэзідэнта Рэспублікі Казахстан і ўручыла кіраўніку дзяржавы, выбранаму ў адпаведнасці з парадкам, вызначаным заканадаўствам, адпаведнае пасведчанне. Прынясенне прысягі выбраным прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Касым-Жамартам Такаевым назначана на 26 лістапада 2022 года", - паведаміў кіраўнік ЦВК Казахстана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі