Фота ТАСС
29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЦВК Грузіі заявілі аб паўторным пераліку бюлетэняў пяці выбарчых участкаў у кожнай выбарчай акрузе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Цэнтрвыбаркама, перадае ТАСС.
Згодна з інфармацыяй ЦВК, акруговыя камісіі з дапамогай жараб'ёўкі ўжо вызначылі тыя ўчасткі, даныя якіх будуць пералічаны. У рэгіёнах пералік пачнецца ў 12.00 (11.00 па мінскім часе), а ў Тбілісі - у 17.00 (16.00 па мінскім часе).
27 кастрычніка дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў правесці расследаванне інфармацыі аб парушэннях, якія нібыта мелі месца на выбарах у Грузіі.
Парламенцкія выбары адбыліся ў Грузіі 26 кастрычніка. Яны ўпершыню праходзілі з прымяненнем электронных урнаў. У правячай партыі "Грузінская мара" 53,9 працэнта, яна перамагае і атрымлівае права фарміраваць урад. Пяціпрацэнтны бар'ер пераадолелі чатыры апазіцыйныя партыі: у "Кааліцыі за перамены" 10,92 працэнта галасоў, у партыі "Адзінства - Нацыянальны рух" - 10,12 працэнта, у "Моцнай Грузіі" - 8,78 працэнта, у партыі "Гахарыя за Грузію" - 7,76 працэнта. Усе апазіцыйныя партыі, якія прайшлі ў парламент, адмаўляюцца прызнаваць вынікі выбараў. Пры гэтым "Адзінства - Нацыянальны рух", "Кааліцыя за перамены" і "Моцная Грузія" заяўляюць аб тым, што будуць байкатаваць работу ў парламенце.-0-