
Фота з архіва
14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны на газ у Еўрапейскім саюзе выраслі ў 10 разоў у параўнанні з дапандэмійным перыядам. Аб гэтым заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у час свайго выступлення на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу, паведамляе ТАСС.
Паводле яе слоў, "еўрапейцы адважна адказваюць на гэту сітуацыю".
Урсула фон дэр Ляен таксама адзначыла, што ЕК цяпер займаецца падрыхтоўкай прапановы па ўстанаўленні гранічных цэн на газ у залежнасці ад адносін з краінай-пастаўшчыком. Яна дадала, што ЕС і Нарвегія ўжо стварылі рабочую групу для абмеркавання гэтага пытання.-0-