Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 мая 2022, 11:46

Цэны на дровы ў Латвіі выраслі ўдвая з-за антырасійскіх санкцый

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Латвіі кошт дроў павялічыўся амаль у два разы ў параўнанні з мінулым годам з-за перапынення паставак сыравіны з Беларусі, Расіі і Украіны, паведамляюць латвійскія грамадскія СМІ.

Прадстаўнік буйнога прадпрыемства ў Ропажскім краі расказаў, што ў мінулым годзе два кубаметры бярозавых дроў каштавалі каля 120 еўра, у гэтым годзе цана вырасла ўжо амаль у 2 разы, а кошт камінных павялічыўся на 40 працэнтаў. Ён адзначыў, што галоўнымі прычынамі змянення цэн стала падаражэнне сыравіны (амаль на 100 працэнтаў), рост кошту электрычнасці (на 40 працэнтаў) і павелічэнне попыту з іншых краін на гатовую прадукцыю.

Член праўлення прадпрыемства RaWood Export Яніс Славіеціс адзначыў, што адзін з самых важных фактараў росту цэн - тое, што расійскія, беларускія і ўкраінскія рынкі закрыты. І толькі цяпер мясцовыя пакупнікі і заказчыкі са Скандынавіі, Англіі, Амерыкі адчулі, якая вялікая доля лесаматэрыялаў з гэтых трох краін. У якасці аднаго з варыянтаў абмежавання росту цэн ён прапанаваў увесці забарону на вываз з краіны неапрацаванага лесу.

Акрамя таго, Латвія прадае дрэвы і круглую драўніну за мяжу, і на прадпрыемствах апасаюцца, што можа здарыцца дэфіцыт сыравіны, паколькі ўжо цяпер на заводах чарга на дровы распісана на 3 тыдні наперад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі