Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 студзеня 2024, 12:48

Цэны на атэлі ў Парыжы выраслі ў 3 разы перад Алімпіядай-2024

Фота Unsplash
Фота Unsplash
3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны на пражыванне ў атэлях Парыжа за сем месяцаў да правядзення Алімпійскіх гульняў выраслі ўжо ў тры разы. Уладальнікі гасцініц спрабуюць атрымаць максімум з сітуацыі. Аб гэтым гаворыцца ў даследаванні, праведзеным Асацыяцыяй па абароне правоў спажыўцоў UFC-Que Choisir, паведамляе Euronews.

Эксперты сцвярджаюць, што па меры набліжэння Алімпіяды рост цэн прадоўжыцца і можа дасягнуць 500 працэнтаў.

Нават самыя сціплыя атэлі ў Парыжы цяпер не па кішэні многім турыстам. "Мы рады, што прыехалі ў Парыж цяпер, таму што ў час Алімпіяды мы дакладна не прыедзем", - расказвае адна з турыстак. Іншая падарожніца таксама адзначыла, што не прыедзе на Алімпіяду, "таму што цэны занадта высокія".

Уладальніца атэля Hôtel du Muguet Шарлін Пелецье заявіла, што павінна ўзняць цэны, каб падцягнуцца за канкурэнтамі. "Гэта выключнае мерапрыемства, таму мы стараемся атрымаць ад яго максімум", - заявіла Пелецье.

Каб абмежаваць чаканы масавы рост цэн у час Гульняў, французскія ўлады правядуць праверку 10 тыс. гасцініц і рэстаранаў па ўсёй краіне.

Чакаецца, што ў час Алімпійскіх гульняў сталіцу Францыі наведаюць 16 млн турыстаў. Алімпіяда ў Парыжы пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі