Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 сакавіка 2020, 11:40

Цэнтрабанк РФ аб'явіў аб валютнай інтэрвенцыі для падтрымкі рубля

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральны банк Расіі на фоне спаду цэн на нафту прыняў рашэнне падтрымаць расійскі рубель з дапамогай валютнай інтэрвенцыі, паведамляе "Коммерсант".

Рашэнне прынята пасля спаду цэн на нафту і далейшага спаду курса расійскага рубля.

"Банк Расіі прыняў рашэнне пачаць 10 сакавіка 2020 года папераджальны продаж замежнай валюты на ўнутраным рынку ў рамках рэалізацыі механізма бюджэтнага правіла, з улікам фактычна існуючай цаны нафты і яе ўплыву на аперацыі Фонду нацыянальнага дабрабыту ў красавіку", - гаворыцца ў паведамленні ЦБ РФ.

"Рашэнне прынята ў мэтах павышэння прадказальнасці дзеянняў грашовых улад і зніжэння валацільнасці фінансавых рынкаў ва ўмовах значных змяненняў на сусветным рынку нафты", - адзначыў рэгулятар.

Напярэдадні на фоне спаду расійскага рубля Цэнтральны банк прыпыніў куплю валюты на працягу 30 дзён. Рэгулятар адзначыў, што адновіць аперацыі з валютай, арыентуючыся на абстаноўку на фінансавых рынках на працягу сакавіка 2020 года.

Спад цаны на нафту адбыўся на фоне навін аб тым, што краіны ОПЕК+ па выніках перагавораў у Вене не змаглі дамовіцца аб дадатковым скарачэнні здабычы нафты ва ўмовах спаду попыту з-за каранавіруса.

На рэзкае зніжэнне кошту нафты адрэагавалі сусветныя фондавыя рынкі. Вядучыя азіяцкія індэксы ўпалі на 3-5 працэнтаў, еўрапейскія на адкрыцці страцілі 6-10,5 працэнта, амерыканскія - каля 7 працэнтаў. Акцыі расійскіх кампаній на сусветных біржах абрушыліся на 11-22 працэнты, больш за ўсё стацілі ў цане акцыі расійскіх нафтавых кампаній. На закрыцці Лонданскай біржы лідарамі спаду сярод расійскіх кампаній сталі "Лукойл" і "Раснафта".

Між тым сёння цэны на нафту пачалі крыху адыгрываць. Кошт майскага ф'ючарса на нафту маркі Brent 10 сакавіка вырас на 7,9 працэнта і дасягнуў $33,31 за бараль. Цана нафты маркі WTI падымалася на 7,5 працэнта да $33,66.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі