Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 снежня 2021, 15:06

Цэнтр Гамалеі стварыў мадыфікацыю "Спадарожніка V" пад штам амікрон

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны даследчы цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М.Ф. Гамалеі ўжо распрацаваў мадыфікацыю вакцыны "Спадарожнік V" супраць амікрон-штама каранавіруса, яна праходзіць першы этап клінічных выпрабаванняў. Аб гэтым заявіў дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург у эфіры тэлеканала "Расія-24", паведамляе ТАСС.

Аляксандр Гінцбург адзначыў, што на сённяшні дзень няма ніякіх доказаў таго, што амікрон выцесніць дэльта-штам. "Магчыма, вакцына павінна быць двухкампанентнай, якая павінна будзе абараняць ад і дэльта-штама, і ад амікрон-штама. Таму тады неабходна будзе задзейнічаць новую платформу па стварэнні вакцын, якія цяпер інстытут Гамалеі ўжо адпрацаваў, і цяпер вакцына праходзіць першую стадыю клінічных выпрабаванняў", - сказаў вучоны.

Паводле слоў Гінцбурга, першыя даныя аб эфектыўнасці вакцыны "Спадарожнік V" супраць штама каранавіруса амікрон могуць быць атрыманы ўжо на наступным тыдні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі