Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 лістапада 2021, 10:56

Целы 18 гарнякоў знайшлі на шахце "Ліствяжная"

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Горнавыратавальнікі за мінулыя суткі знайшлі целы 18 шахцёраў, якія загінулі ў выніку ўзрываў метану на шахце "Ліствяжная" ў Кемераўскай вобласці, паведамляе газета "Известия" са спасылкай на прэс-службу рэгіянальнага ўпраўлення МНС.

"У ходзе правядзення разведкі ў лаве і прылеглых да яе горных вырабатках знойдзены 10 загінулых шахцёраў, таксама пацверджана месцазнаходжанне васьмі раней знойдзеных загінулых горнарабочых", - паведамілі ў ведамстве.

Работа па транспарціроўцы знойдзеных загінулых была прыпынена з-за рэзкага пагаршэння рудніковай атмасферы. Горнавыратавальнікі выведзены на паверхню.

Як паведамляе ТАСС, цяпер на аварыйным участку праводзяцца работы па дэгазацыі для зніжэння канцэнтрацыі метану, што дасць магчымасць прадухіліць пагрозу паўторнага ўзрыву і аднавіць пошукі цел загінулых гарнякоў.

Раніцай 25 лістапада на шахце "Ліствяжная" адбыліся задымленне і ўзрыў. У выніку ЧП загінуў 51 чалавек і яшчэ 96 чалавек пацярпелі, у тым ліку 43 горнавыратавальнікі. Па колькасці ахвяр гэта ЧП стала буйнейшым на расійскіх шахтах за апошнія 11 гадоў - з мая 2010 года, калі ў выніку двух узрываў на шахце "Распадская" загінуў 91 чалавек.

Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа. Вядзецца следства па ч.3 арт.217 (парушэнне патрабаванняў прамысловай бяспекі небяспечных вытворчых аб'ектаў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб) і ч.3 арт.293 (халатнасць, якая прывяла па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб) КК РФ. Пяцёра абвінавачаных, у тым ліку кіраўніцтва шахты і супрацоўнікі Растэхнагляду, былі затрыманы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі