Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 чэрвеня 2021, 19:45

Цана нафты маркі Brent перасягнула $73 за бараль упершыню з 2019 года

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт ф'ючарса нафты маркі Brent з пастаўкай у жніўні 2021 года на лонданскай біржы ICE вырас на 0,79 працэнта да $73,09 за бараль, паведамляе ТАСС.

Такія даныя фіксаваліся на гандлёвай пляцоўцы на 18.12 па мінскім часе. Да 18.22 кошт маркі Brent запаволіў рост і знаходзіўся на ўзроўні $72,96 за бараль, што на 0,61 працэнта вышэй за ўзровень закрыцця папярэдняй сесіі.

Апошні раз цана Brent перавышала $73 за бараль 20 мая 2019 года.

У той жа час нафта маркі WTI даражэе да $71,06 за бараль (плюс 1,1 працэнта), перавысіўшы паказчык $71 за бараль упершыню з 15 кастрычніка 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі