ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 верасня 2021, 11:01

Цана нафты Brent упершыню з 2018 года перасягнула $79 за бараль

Фота Global Look Press
Фота Global Look Press

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветныя цэны на нафту растуць больш як на 1 працэнт, кошт бараля Brent з пастаўкай у лістападзе перасягнуў $79 упершыню з 2018 года, паведамляе газета "Известия" са спасылкай на даныя таргоў біржы ICE.

Сёння раніцай цана снежаньскіх ф'ючарсаў на нафту Brent расла на 1,14 працэнта, да $78,11 за бараль. Лістападаўскія павышаліся да $79,03 і пазней дасягнулі паказчыка $79,13, паказаўшы рост +1,3 працэнта. Адзначаецца, што цэны перасягнулі паказчыкі $79 за бараль упершыню з 23 кастрычніка 2018 года.

Лістападаўскія ф'ючарсы нафты WTI павысіліся да $75,02 за бараль.

24 верасня кошт ф'ючарсных кантрактаў на нафту маркі Brent з пастаўкай у лістападзе 2021 года павышаўся да $78,01 за бараль, 15 верасня цана была $75 за бараль.

Паводле інфармацыі РІА Навіны, рынак чакае павышэння попыту на сыравіну. Пры гэтым сусветныя запасы нафты скарачаюцца, у ЗША паказчык блізкі да трохгадовага мінімуму. Краіны ОПЕК+, у сваю чаргу, змякчаюць абмежаванні на здабычу вельмі павольнымі тэмпамі, што націскае на прапанаванне, паведамляе агенцтва са спасылкай на Bloomberg.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі