
Фота з архіва
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у снежні бягучага года ў ходзе таргоў на лонданскай біржы ICE дасягнуў $89,5 за бараль. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Адзначаецца, што цана Brent расла больш як на 5 працэнтаў.
Кошт ф'ючарса на нафту маркі WTI з пастаўкай у снежні гэтага года павялічваўся на 5,84 працэнта, дасягаючы $84,13 за бараль.-0-