21 лістапада, Мінск / Кар. БЕЛТА/. Кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у студзені 2023 года апусціўся ніжэй за $83 за бараль. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя таргоў.
Адзначаецца, што такое зніжэнне адбылося ўпершыню з 28 верасня бягучага года. Згодна з данымі біржы, кошт Brent зніжаўся на 5,33 працэнта - да $82,95 за бараль.
Ф'ючарс на нафту маркі WTI з пастаўкай у студзені 2023 года зніжаўся на 4,53 працэнта - да $76,48 за бараль.-0-