
Фота з архіва ТАСС
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе падчас таргоў 22 жніўня перасягнула $3000 за тысячу кубаметраў упершыню з 8 сакавіка. Аб гэтым інфармуе ТАСС са спасылкай на даныя лонданскай біржы ICE.
Цана вераснёўскага ф'ючарса на еўрапейскім хабе TTF узнялася да $3024 за тысячу кубаметраў. Агульны рост кошту газу з пачатку дня складае 20 працэнтаў.
На рост кошту паліва ў першую чаргу ўплываюць паведамленні аб тым, што ў сувязі з рамонтам агрэгата з 31 жніўня будуць прыпынены пастаўкі па "Паўночным патоку". Адзначаецца, што пастаўкі газу будуць спынены на трое сутак.-0-