ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 снежня 2021
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 верасня 2021, 12:41

Цана на газ у Еўропе перасягнула $880 за 1 тыс. куб.м

Фота з архіва
Фота з архіва

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана газу на ф'ючарсным рынку Еўропы ўпершыню ў гісторыі перасягнула адзнаку $880 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым сведчаць даныя біржы ICE, паведамляе газета "Известия".

Цана на газ у Еўропе пачала расці з пачатку 2021 года, за гэты час кошт газу вырас прыкладна ў чатыры разы. Летам газ стаў даражэць больш імкліва, тым не менш яшчэ ў канцы жніўня яго кошт трымаўся на адзнацы $600 за 1 тыс. куб.м.

Эксперт Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ і Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў у гутарцы з выданнем заявіў, што рэзкі рост цэн на газ у Еўропе абумоўлены панікай на фоне нізкага ўзроўню запаўняльнасці газавых сховішчаў напярэдадні ацяпляльнага сезона.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі