Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 жніўня 2022, 19:35

Цана на газ у Еўропе перасягнула $3500 за тысячу кубаметраў

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе ў час таргоў 26 жніўня паднялася вышэй за $3500 за тысячу кубаметраў упершыню з пачатку сакавіка. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя лонданскай біржы ICE.

Цана вераснёўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах вырасла да $3541 за тысячу кубаметраў. Агульны рост кошту з пачатку дня складае амаль 11 працэнтаў.

На імклівы рост кошту паліва ў першую чаргу ўплываюць паведамленні "Газпрама" аб тым, што пастаўкі па "Паўночным патоку" будуць прыпынены з 31 жніўня па 2 верасня. Адзначаецца, што прыпыненне звязана з рамонтам агрэгата.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі