Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 кастрычніка 2021, 10:49

Цана на газ у Еўропе дасягнула амаль $1230 за тыс. куб.м

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе ў ходзе таргоў на лонданскай біржы ICE зноў паднялася вышэй за $1200 за 1 тыс. куб.м і амаль дасягнула $1230. Аб гэтым сведчаць даныя гандлёвай пляцоўкі, паведамляе ТАСС.

Кошт лістападаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах вырас да $1229,4 за 1 тыс. куб.м. TTF устанавіў гістарычны максімум 6 кастрычніка, калі цана на газ перавысіла $1900 за тыс. куб.м.

Раней еўракамісар па фінансавых пытаннях Мейрыд Макгінес заяўляла, што газавы крызіс у Еўропе пагражае сацыяльнымі і палітычнымі ўзрушэннямі краінам Еўрасаюза, калі ўрады краін ЕС не акажуць падтрымку найбольш слабаабароненым слаям насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі