ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лістапада 2021, 11:44

Цана на электраэнергію ва Украіне павысілася на 25 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне цана на электраэнергію на рынку "на суткі наперад" 1 лістапада павысілася на 25,7 працэнта. Аб гэтым сведчаць даныя дзяржпрадпрыемства "Аператар рынку", паведамляе ўкраінскае выданне "Страна".

"Сярэднеўзважаная цана электраэнергіі на рынку "на суткі наперад" станам на панядзелак, 1 лістапада, у аб'яднанай украінскай энергасістэме павысілася на 25,7 працэнта да 3491,75 грыўні/МВт.гадз у параўнанні з 31 кастрычніка", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што павышэнне цаны першым на сабе адчуе ўкраінскі бізнес, паколькі тарыфы для насельніцтва ўстанаўлівае дзяржава.

Раней кіраўнік камітэта Вярхоўнай рады па пытаннях энергетыкі і ЖКП Андрэй Герус паведаміў, што імпарту электраэнергіі з РФ і Беларусі з 1 лістапада не будзе. "Імпарту электраэнергіі з Расійскай Федэрацыі з 1 лістапада не будзе. Кампанія "Інтэр РАТ" 20 кастрычніка аб'явіла аўкцыён на продаж электраэнергіі, але 21 кастрычніка адпаведны аўкцыён быў адменены. Таксама з 1 лістапада не будзе імпарту электраэнергіі з Беларусі, адпаведныя аўкцыёны на продаж электраэнергіі былі адменены", - паведаміў Андрэй Герус.

Ён таксама дадаў, што з 1 лістапада Расія спыняе пастаўкі энергетычнага вугалю на тэрыторыю Украіны. Пры гэтым, па стане на 29 кастрычніка, на складах сямі цеплавых электрастанцый Украіны не выконваліся нормы гарантаваных запасаў вугалю. "Гарантаваныя запасы вугалю - гэта мінімальныя запасы, якія абавязкова павінны быць захаваны згодна з умовамі вядзення ліцэнзійнай дзейнасці. Усяго на складах ЦЭС і ЦЭЦ на ўчора было 675 тыс. т вугалю", - заявіў Андрэй Герус.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі