Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 кастрычніка 2021, 15:39

Цана газу ў Еўропе вырасла на 14 працэнтаў

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе ў час таргоў на лонданскай біржы ICE вырасла на 14 працэнтаў - да $1281,9 за тыс. куб.м на фоне навін аб адмове "Газпрама" браніраваць дадатковыя магутнасці па транзіце газу праз Украіну ў лістападзе, паведамляе ТАСС.

Кошт лістападаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах падняўся да $1281,9 за тыс. куб.м.

Як вынікае з даных платформы RBP (Regional Booking Platform), "Газпрам" не забраніраваў на аўкцыёне дадатковыя магутнасці па транзіце прыроднага газу праз Украіну на лістапад, якія былі прапанаваны "Аператарам ГТС Украіны".

Між тым у "Газпраме" паведамілі, што еўрапейскія падземныя газавыя сховішчы запоўнены на 71 працэнт ад аб'ёму газу, паднятага з іх у мінулым сезоне. Пры гэтым сезон адбору газу і сховішчаў быў пачаты 13 кастрычніка. "Пераход да зімовых рэжымаў адбываецца на мінімальным за многія гады ўзроўні запасаў у сховішчах. Адставанне па запоўненасці ў параўнанні з мінулым годам - 18,5 млрд куб.м. Папоўнены ўсяго 71 працэнт ад аб'ёму газу, паднятага з падземных сховішчаў газу Еўропы ў мінулым сезоне", - адзначаецца ў паведамленні.

Падобная сітуацыя і з запасамі газу ва Украіне. Сезон адбору газу з падземных сховішчаў газу Украіны стартаваў 5 кастрычніка. "На гэту дату адставанне па аб'ёме запасаў ад мінулага года перавышала 33 працэнты, або 9 млрд куб.м газу", - адзначаецца ў паведамленні расійскага холдынгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі