Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 верасня 2021, 17:11

Цана газу ў Еўропе ў час таргоў перасягнула $700 за 1 тыс. куб.м

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе ў час сённяшніх таргоў перасягнула $700 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым сведчаць даныя біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Кошт кастрычніцкага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах сёння на піку дасягнула $701,5 за 1 тыс. куб.м, або 57,35 еўра за МВт/гадз (зыходзячы з бягучага абменнага курса еўра да долара, цэны на ICE прадстаўлены ў еўра за МВт/гадз).

На гэты час цана газу запаволіла рост да амаль $699,7 за 1 тыс. куб.м. Агульны рост кошту блакітнага паліва з пачатку дня складае 1,1 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі