Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 студзеня 2022, 12:50

Цана газу ў Еўропе перавысіла $1100 за тысячу кубаметраў

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана газу ў Еўропе на адкрыцці біржавых таргоў расце на 10,6 працэнта і паднялася вышэй за $1100 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым сведчаць даныя лонданскай біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Цана лютаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах вырасла да $1121 за 1 тыс. куб.м, або 94,5 еўра за МВт гадз (зыходзячы з бягучага абменнага курса еўра да долара, цэны на ICE прадстаўлены ў еўра за МВт гадз).

Як інфармуюць РІА Навіны, цэны на газ у Еўропе дасягнулі гістарычнага максімуму $2190,4 за тыс. куб.м 21 снежня мінулага года, пасля чаго перайшлі да карэкцыйнага зніжэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі