Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 верасня 2021, 10:37

Цана газу ў Еўропе перавысіла $1070 за 1 тыс. куб.м

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе на адкрыцці таргоў 30 верасня зноў абнавіла рэкорд, перавысіўшы $1070 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым сведчаць даныя біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Кошт лістападаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах дасягнуў $1072,96 за 1 тыс. куб.м. Агульны рост цаны газу з пачатку дня складае каля 2,6 працэнта.

Раней паведамлялася, што 28 верасня цана газу на адкрыцці таргоў у Еўропе ўпершыню ў гісторыі перавысіла $1 тыс. за 1 тыс. куб.м. Эксперты адзначаюць, што цана газу можа прадоўжыць расці і пабіць новыя рэкорды ў выпадку халоднай зімы і фізічнага недахопу газу на рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі