Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 верасня 2021, 12:01

Цана газу ў Еўропе перавысіла $1040 за 1 тыс. куб.м

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе ў ходзе таргоў 29 верасня замацавалася на ўзроўні вышэйшым за $1 тыс. за 1 тыс. куб.м і перавысіла $1040 пасля карэкціроўкі да $950 напярэдадні вечарам. Аб гэтым сведчаць даныя біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Так, кошт лістападаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах вырас да амаль $1045 за 1 тыс. куб.м, агульны рост цаны газу з пачатку дня складае каля 8 працэнтаў. Кошт кастрычніцкага ф'ючарса складае каля $1032 за 1 тыс. куб.м.

Напярэдадні, 28 верасня, цана газу на адкрыцці таргоў у Еўропе ўпершыню ў гісторыі перавысіла $1 тыс. за 1 тыс. куб.м. Эксперты адзначаюць, што цана газу можа прадоўжыць расці і пабіць новыя рэкорды ў выпадку халоднай зімы і фізічнага недахопу газу на рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі