Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 студзеня 2022, 18:21

Цана газу ў Еўропе паднялася вышэй за $1100 за тысячу кубаметраў

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана газу ў Еўропе ў час біржавых таргоў зноў паднялася вышэй за $1100 за 1 тыс. куб.м, сведчаць даныя лонданскай біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Цана лютаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах вырасла да $1133 за 1 тыс. куб.м, або 97 еўра за МВт.гадз.

Агульны рост кошту газу з пачатку таргоў складае каля 20 працэнтаў.

3 студзеня 2022 года транзіт расійскага газу цераз Украіну зменшыўся да 52,5 млн куб.м у суткі пры забраніраваных аб'ёмах у памеры 109,6 млн куб.м за суткі. Чакаецца, што 4 студзеня аб'ём транзіту можа аказацца на ўзроўні 50,5 млн куб.м, што стане самым нізкім узроўнем транзіту, пачынаючы з канца студзеня 2020 года.

21 снежня 2021 года біржавая цана газу ў Еўропе ўпершыню ў гісторыі перасягнула адзнаку $2000 за 1 тыс.куб.м на фоне надыходзячых халадоў і анамальна нізкіх запасаў у еўрапейскіх ПСГ. Аднак у наступныя дні цана скарэкціравалася на фоне аднаўлення ветрагенерацыі ў Еўропе і навін аб тым, што колькасць танкераў, якія перавозяць ЗПГ з ЗША ў Еўропу, павялічылася на трэць.

Кошт ф'ючарсаў на хабе TTF валацільна з-за спекуляцыйнага фактару і не адлюстроўвае рэальнай цаны фізічных паставак у Еўропу. Паводле даных "Газпрама", сярэдняя цана экспарту газу па кантрактах у 2021 годзе складзе $280 за тыс. куб.м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі