Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 снежня 2021, 12:17

Цана газу ў Еўропе на адкрыцці таргоў перавысіла $1400 за 1 тыс. куб.м

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана газу ў Еўропе на адкрыцці біржавых таргоў сёння вырасла на 5,3 працэнта і паднялася вышэй за $1400 за 1 тыс. куб.м упершыню з пачатку кастрычніка. Аб гэтым сведчаць даныя лонданскай біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Цана студзеньскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах па стане на 10.10 (па мінскім часе) вырасла да $1428 за 1 тыс. куб.м, або 122,5 еўра за МВт гадз (зыходзячы з бягучага абменнага курса еўра да долара, цэны на ICE прадстаўлены ў еўра за МВт гадз).

На дзень раней, 13 снежня, біржавыя таргі газам у Еўропе закрыліся на адзнацы $1369 за 1 тыс. куб.м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі